Беларуская Служба

Чаму селебрыці і зоркамі тэлебачання становяцца сумнеўныя людзі?

27.04.2024 11:02
Польскія СМІ абмяркоўваюць сітуацыю з Дагмарай Казьмерскай, якая стала селебрыці і зоркай тэлебачання, нягледзячы на крымінальнае мінулае.
Селебрыці Дагмара Казьмерскакрыніца YouTube/Paula Rodak

Партал Goniec.pl атрымаў доступ да паказанняў ахвяры, над якой здзекавалася Дагмара Казьмерска. 24-гадовая дзяўчына распавяла, як яна працавала ў публічным доме Казьмерскай.

Дагмара Казьмерска стала зоркай праграм «Каралевы жыцця», рэаліці-шоў «Дагмара шукае мужа» і «Танцы з зоркамі» прыватных тэлеканалаў.

Партал Оnet.pl паразважаў на тэму прыстойнасці і этыкі на тэлебачанні.

— Нам нудна. А калі нам нудна, нам не патрэбны маралізатарскія пропаведзі, мы не хочам бачыць светлавыя фігуры. Нам цікава тое, што з'яўляецца цёмным, злым, подлым і агідным. Праблема ў тым, што раней мы гэтага саромеліся, а сёння хвалімся, — тлумачыць сацыёлаг прафесар Магдалена Сьрода.

Прапаганда паталогіі і глупства на тэлебачанні — вынаходніцтва не апошняга часу. Натуральны электарат шклянога экрана вымірае. Моладзь пайшла ў інтэрнэт. Тэлеканалы змагаюцца за выжыванне, таму паказваць героямі злачынцаў, зладзеяў, махляроў — не праблема, — падкрэслівае абураная гэтым фактам журналістка Караліна Корвін-Пятроўская.

Сацыёлаг Магдалена Сьрода ўспамінае, што праграма «Ідал» стала прарыўным момантам на тэлебачанні. У першым выпуску шоў член журы, вядомы ў Польшчы журналіст Куба Ваявудскі першым парушыў нормы прыстойнасці на публіцы.

Сацыёлаг прыгадала, што малады чалавек, які спяваў перад экспертамі, замест прафесійнага меркавання пачуў ад Ваявудзкага: «ты ідыёт», «ты нам надакучыў».

— Тэлебачанне даўно стала сродкам масавай інфармацыі, дзе не дзейнічаюць ніякія маральныя нормы, таму што яны проста нудныя ў камерцыйным сэнсе. На тэлебачанні — абраза стала таварам, які прадаецца, — падкрэслівае прафесар Сьрода.

Мы любім назіраць за паталагічнымі паводзінамі

Сацыёлаг таксама адзначае, што мы любім назіраць за паталагічнымі паводзінамі, бо такім чынам можам павысіць сваю самаацэнку.

— Нам цікава ўсё, што з'яўляецца цёмным, злым, подлым і агідным. Праблема ў тым, што раней мы гэтага саромеліся, а сёння хвалімся, — кажа навуковец.

— Усе гэтыя праграмы нагадваюць падглядванне за суседзямі праз замок, пакуль яны сварацца. Мы вяртаемся дадому і радуемся, што мы якраз не сварымся. Сёння сенсацыя патрэбная СМІ, каб прывабіць гледачоў, але гэта прыводзіць да дэзарыентацыі чалавека, — мяркуе прафесар Магдалена Сьрода.
яс


На пачатку траўня ў Варшаву прыедуць зоркі спартыўнай хады

24.04.2024 15:15
Больш за сотню хадакоў з усяго свету прымуць удзел у ІІІ Мітынгу Korzeniowski Warsaw Race Walking Cup 2024.