Беларуская Служба

Авіяцыі Памежнай аховы падрэзалі крылы

14.05.2024 18:06
На працягу многіх гадоў кіруючая партыя PiS сцвярджала, што межы належным чынам ахоўваюцца. Крыніцы «Gazeta Wyborcza» кажуць, што не хапае тэхнікі і людзей: пілотаў, аператараў і механікаў.
.
.gov.pl

У Памежнай ахове ў заняпадзе авіяцыя.

Крыніцы выдання кажуць, што «апошнія восем гадоў былі змарнаваныя»: «Не набывалі новага абсталявання, не навучалі людзей, не ўкладвалі ў падбор кадраў».

Паводле інфармацыі, апублікаванай на сайце памежнай авіяцыі, авіяпарк налічвае 18 машын. Валодае 10 самалётамі і 8 верталётамі. Службы таксама маюць уласную тэхнічную базу, а штат налічвае 60 чалавек, уключаючы пілотаў, аператараў і механікаў.

Афіцэр авіяцыі памежнай службы паведаміў «GW», што стан тэхнікі і асабістага складу авіяцыі памежнай службы трагічны. «Самалёты і верталёты старэюць», – дадаў ён. Больш за тое, большасць машын, пералічаных на сайце, не лётаюць, таму што «яны праходзяць тэхагляд або рамонт».

Суразмоўца выдання таксама зьвярнуў увагу на кадравыя праблемы ў авіяцыйных частках Памежнай аховы. «Пры бальнічным, аварыі або іншым здарэнні асобныя падраздзяленні могуць застацца без пілотаў», – сказаў ён. Ён таксама адзначыў, што некаторыя здольныя да камандавання людзі, якія маюць вялікі стаж працы, ужо дасягнулі пенсійнага ўзросту.

вх