Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: грачаныя катлеты з тварагом – рэгіянальная страва з Любліншчыны (РЭЦЭПТ)

22.05.2024 06:02
Грачаныя катлеты – смачная, лёгкая і карысная страва, якая хутка гатуецца.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: грачаныя катлеты з тварагом – рэгіянальная страва з Любліншчыны
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneSvetMedvedeva/Shutterstock.com

грэчка – 100 г

тварог – 120 г

яйка – 1 шт.

кроп, зялёная цыбуля

паніровачныя сухары

сметанковае масла

Зварыце грэчку ў падсоленай вадзе, астудзіце. У міску з крупамі дадайце 120 г тлустага тварагу.

Разбіце адно сярэдняе яйка і дадайце дзве сталовыя лыжкі паніровачных сухароў, затым – палову чайнай лыжкі солі і перцу. Нарэшце, дадайце невялікую жменю парэзанай зялёнай цыбулі і кропу. Усё старанна перамяшайце і сфармуйце катлеты.

Пакладзіце на разагрэтую патэльню сталовую лыжку сметанковага масла. Фармуйце ў руках катлеты і выкладвайце на растопленае масла на патэльню. Калі фарш будзе клеіцца, змачыце рукі халоднай вадой.

Смажце грачаныя катлеты на сярэднім агні. З аднаго боку да пяці хвілін – за гэты час катлеты павінны добра падрумяніцца.

Грачаныя катлеты вельмі смачныя з рознага роду гародніннымі салатамі і грыбным соусам. З халодных соусаў рэкамендуем соус цацыкі, часночны альбо кропавы соусы на базе ёгурту.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

відэа: адна з версій грачаных катлетаў

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец