Інгрэдыенты
500 г памідораў чэры
1 пучок спаржы
3-4 сталовыя лыжкі аліўкавага алею
1/4 шклянкі міндаля (шматкі)
свежы базілік
чорны перац
соль
Падрыхтоўка
Загадзя разагрэйце духоўку да 200 градусаў. Выкладзеце памідоры ў форму для запякання, паліце іх аліўкавым алеем, пасыпце соллю і перцам, перамяшайце. Пастаўце ў гарачую духоўку і запякайце каля 12-15 хвілін, пакуль памідоры не лопнуць і не пачнуць карамелізавацца – гэта значыць, стануць злёгку залацістымі.
Выкладзеце сырую спаржу на запечаныя памідоры, пасыпце міндалем, злёгку паліце аліўкавым алеем і запякайце яшчэ 5-8 хвілін, пакуль міндаль не стане карычневым, а спаржа злёгку не запячэцца.
Пасыпце свежым базілікам і чорным молатым перцам. Падавайце як самастойную страву альбо як гарнір.
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл