2/3 шклянкі зваранага і ачышчанага бобу
1/2 кг маладой бульбы
2 сталовыя лыжкі аліўкавага алею
1 сталовая лыжка сметанковага масла
2 зубчыкі часныку
1 літр булёну
4 сталовыя лыжкі дробна парэзанага кропу
зялёная цыбуля
100 г вяршкоў 12% альбо 18%
кавалак сыру фета
Адварыце боб у падсоленай вадзе і ачысціце ад лупінаў. Бульбу ачысціце, памыйце і нарэжце кубікамі.
У рондалі з тоўстым дном разагрэйце аліўкавы алей і сметанковае масла, дадайце бульбу і абсмажце каля 5 хвілін, пакуль яна злёгку не падрумяніцца. Дадайце часнык і смажце яшчэ каля 2 хвілін.
Уліце булён і давядзіце да кіпення. Трэба зменшыць агонь і варыць суп пад крышкай каля 10-15 хвілін, пакуль бульба не стане мяккай. Дадайце вараны боб і варыце яшчэ 1-2 хвіліны. Пазней – 3 сталовыя лыжкі кропу і парэзаную зялёную цыбулі, зніміце з агню.
Вяршкі развядзіце з некалькімі сталовымі лыжкамі цёплай вады, затым, памешваючы, дадайце некалькі лыжак булёну з рондаля, і толькі потым уліце ў суп. Падавайце суп з парэзанай фетай, у канцы пасыпце кропам.
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл