800 г клубніцаў (можна таксама дадаць маліну і вішню)
300 г макарону
кісель або крухмал
паўшклянкі натуральнага ёгурту (прыкладна 160 г)
500 мл яблычнага соку
1 літр вады
Буйныя клубніцы парэжце на больш дробныя кавалачкі. Таксама можна выкарыстаць чарніцы, парэчку і вішню. У рондаль наліце літр вады і паўлітра яблычнага соку, дадайце клубніцы.
Давядзіце да кіпення. Зменшыце агонь да мінімуму і варыце пяць хвілін, пакуль ягады не пусцяць увесь сок і не стануць мяккімі.
Адзін пакецік кісялю старанна размяшайце ў 1/4 шклянкі вады і выліце ў рондаль. Мяшайце, пакуль вадкасць зноў не закіпіць і злёгку не зробіцца густой. Таксама можна выкарыстаць лыжку крухмалу. Праз некалькі хвілін гатовы ягадны суп можна выключыць і пакінуць астыць, бо толькі пасля таго, як ён астыне, можна дадаць у яго ёгурт.
Калі вы выкарыстоўваеце кісель з цукрам, то, няма неабходнасці падсалоджваць суп. Калі вы выкарыстоўваеце кісель без цукру, то варта дадаць дзве сталовыя лыжкі цукру.
Падаваць з адваранай макаронай, заліваючы яе вадкасцю ў талерцы.
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл