Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: Гатуем рэгіянальны дэсерт з Познані – крэм з манкі і яблыкаў (РЭЦЭПТ)

25.06.2024 06:01
Гэты польскі рэгіянальны дэсерт смачны, карысны, арыгінальны і гатуецца вельмі хутка.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: Гатуем рэгіянальны дэсерт з Познані – крэм з манкі і яблыкаў
ПознаньStanisław Szewczyk - Praca własna, CC BY 3.0/commons.wikimedia.org

ІНГРЭДЫЕНТЫ

– 80 г манных крупаў

– ½ кг кіслых яблыкаў

– ½ літра любога расліннага малака (найлепш аўсянага або соевага)

– 50 г цукру

– сок з ½ лімона

– ½ чайнай лыжкі карыцы

ПРЫГАТАВАННЕ

Ачысціць яблыкі, выдаліць насенне, нарэзаць буйнымі кубікамі. Затым выпякаць у духоўцы пры тэмпературы 180°С да мяккасці каля 20 хв. Атрыманую мяккую масу перамяшаць.

Змяшаць манку з цукрам і 250 мл расліннага малака, перамяшаць, а затым рэшту (250 мл) малака ўліць у сумесь з крупамі і цукрам ды паставіць на агонь.

Зменшыць агонь і, пастаянна памешваючы, варыць, пакуль маса не загусцее. Узбіць масу міксерам да пышнасці. Дадаць яблыкі, лімонны сок і карыцу ды працягваць узбіваць 1-2 хвіліны. Раскласці па кубках альбо вазачках. Падаваць цёплым або халодным, можна з ягадным альбо фруктовых сіропам.

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец