Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: Робім зялёную салату з яйкамі (РЭЦЭПТ)

09.07.2024 18:12
Наш салат лёгкі, карысны, хутка робіцца і пасуе да многіх страў.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: Робім зялёную салату з яйкамі
СалатаPormezz/Shutterstock

Інгрэдыенты

зялёная салата – 1 шт.

яйка – 2-3 шт.

смятана – 0,5 шклянкі

воцат – 1 сталовая лыжка

цукар – 2 чайныя лыжкі

соль, перац

Падрыхтоўка

1. Салату памыйце і парвіце лісце на невялікія кавалачкі

2. Вараныя бялкі аддзяліце ад жаўткоў. Дробна нарэжце бялкі

3. Жаўткі разатрыце відэльцам, дадайце цукар, воцат, смятану і добра перамяшайце

4. Змяшайце лісце салаты з яечнымі бялкамі. А непасрэдна перад падачай паліце соусам на базе яечных жаўткоў

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец