З дапамогай адмысловай платформы Старонкі любы зможа знайсці беларускія кнігі ў сваёй мясцовасці, пазнаёміцца з беларускімі аматарамі літаратуры. Больш не абавязкова замаўляць кнігі, аплачваць дарагую перасылку і доўга чакаць. Са Старонкамі кожны зможа чытаць больш, абяцаюць распрацоўшчыкі. З адным са стваральнікаў платформы Максімам Ціханавым паразмаўляў Юры Ліхтаровіч
- Пасля 2020-га года мы сутыкнуліся з масавай міграцыі з Беларусі. Апынуўшыся за мяжой, людзі маюць патрэбы чытаць беларускія кнігі. Гэта стала вялікай праблемай, бо ў замежжы цяжка знайсці беларускую кнігу. У нас з’явілася ідэя стварыць платформу, дзе людзі змогуць абменьвацца паміж сабой беларускімі кнігамі. Тым самым гэта пашырае беларускую культуру сярод грамады, якая з’ехала з краіны.
Беларус, які жыве ў Польшчы, можа абмяняцца кніжкай з беларусам у Літве ці іншай краінай?
- Гэта магчыма ў нашым сэрвісе. Вы можаце знайсці кніжку, якая Вас цікавіць, зрабіць запыт праз нашу платформу, звязацца з чалавекам і дамовіцца. Вы можаце атрымаць кніжку поштай ці забраць пры асабістай сустрэчы, калі вы жывяце ў адным горадзе. Звычайна гэта адбываецца праз пошту, але асабістыя сустрэчы магчымыя. Наша платформа зроблена для абмену друкаванымі кнігамі. Таксама ёсць інфармацыя пра даступныя побач з Вамі бібліятэкамі.
Для абмену павінен быць давер паміж людзьмі, які вы гарантуеце бяспеку?
- Платформа дае доступ да кантактаў карыстальнікаў толькі тады, калі вы самі зарэгістраваліся ды запампавалі вашыя кнігі да абмену. Толькі тады Вы зможаце звязацца з чалавекам, які пагадзіцца абмяняцца з вамі кнігамі. Сама платформа прадстаўляе інфармацыю пра даступных кнігах да абмену.
Размаўляў Юры Ліхтаровіч
Слухайце размову ў аўдыёфайле