Беларуская Служба

Варшаўскі Стары горад святкуе народзіны. Праграма - вельмі багатая

19.07.2024 10:00
У пятніцу Стары горад Варшавы на тры дні ператворыцца ў культурны цэнтр сталіцы.
Аўдыё
  • Варшаўскі Стары горад святкуе народзіны. Праграма - вельмі багатая
  71-     40
З нагоды 71-га дня народзінаў Старога гораду 40 установаў падрыхтавалі амаль сотню культурных мерапрыемстваў.

З нагоды 71-га дня народзінаў Старога гораду 40 установаў падрыхтавалі амаль сотню культурных мерапрыемстваў. 

У 1944 годзе падчас Варшаўскага паўстання будынкі ў Старым горадзе Варшавы былі знішчаны ў амаль 90%. Выстаялі шэсць дамоў з 260.

Варшаўскія архітэктары заняліся тэмай адбудовы сталіцы пасля першых разбурэнняў у 1939 годзе. У архітэктурных майстэрнях канспіратыўна ці пад выглядам іншых работ яны распрацоўвалі горадабудаўнічыя планы і дакументацыю. Пасля Варшаўскага паўстання ў 1944 годзе, калі горад планава быў знішчаны немцамі, канцэптуальная праца па неадкладнай адбудове значна актывізавалася. Нягледзячы на розныя канцэпцыі рэканструкцыі, усе пагаджаліся з неабходнасцю аднаўлення Варшавы.

У сакавіку 1945 году Дэпартамент горадабудаўніцтва прадставіў першы план рэканструкцыі горада. Сімвалічнай датай пачатку рэканструкцыі Старога горада стала 1 верасня 1947 года, калі пачаўся вываз завалаў з Рынка Старога гораду. Значны ўклад у навядзенне парадку ўнеслі варшавяне, якія на грамадскіх пачатках выконвалі працу. Да канца 1949 году былі ачышчаныя вуліцы Падвале, участак ад Замкавай плошчы да Пякарскай, 96 камяніц, узмоцненыя 45 будынкаў. Першы этап рэканструкцыі Старога горада быў завершаны 22 ліпеня 1953 году.

З той даты сёлета спаўняецца 71 год. У мінулым годзе гарадскія ўлады прыйшлі да высновы, што дата вартая святкавання. Сёлета культурніцкія арганізацыі, якія дзейнічаюць у Старым горадзе, зладзілі больш за 100 падзей на працягу 2,5 дзён. Гэта канцэрты, прагулкі, майстар-класы, танцы, экскурсіі і наведванне мастацкіх студый. З 19 па 21 ліпеня варшаўскі Стары горад ператворыцца ў культурны цэнтр сталіцы.

Жыхары і госці сталіцы могуць прыйсці ў Стары горад і прымаць удзел у шэрагу падзей, гаворыць Марта Дабжаньска з Майстэрні Ягоды Пшыбыляк (Pracownia Jagody Przybylak):

-Гэтая падзеі скіраваная да ўсіх адрасатаў: дзеці, моладзь, дарослыя, людзі сталага ўзросту, таксама іншаземцы. У рамках святкавання дня нараджэння будуць адбывацца канцэрты, выставы, шпацыры, майстар-класы. Прапанова вельмі багатая, а ўся інфармацыя на старонцы grupastarowka.pl. Я запрашаю да майстэрні Ягоды Пшыбыляк на вуліцы Піўнай. У рамках святкавання мы арганізоўваем творчыя варштаты пад назваў «Гук колераў». Мы будзем вывучаць узаемадзеянне колераў і гукаў. Грунтуючыся на сваіх высновах удзельнікі створаць уласныя творчыя працы, якія яны потым забяруць дадому.

Мерапрыемствы з нагоды 71-х народзін Старога гораду павінны разбурыць міф, што Стары горад сталіцы – гэта найперш месца для турыстаў. Арганізатары хочуць заахвоціць жыхароў часцей наведваць Стары горад, гаворыць Марта Дабжаньска:

-Там знаходзіцца некалькі дзясяткаў арганізацый, звязаных з культурай. Мы бы хацелі, каб жыхары гэта пабачылі і актыўна прымалі ўдзел у гэтых мерапрыемствах, як падчас бліжэйшых выходных, так і ў будучыні. Таксама каб яны самыя маглі ствараць гэтую прастору, удзельнічаць у ёй, чэрпаць з яе. Каб Стары горад перастаў атаесамляцца толькі з прыгожымі камяніцамі і турыстамі. Каб ён стаў жывой часткай гораду, куды мы прыходзім, праводзім час, а дадаткова атрымліваем каштоўнасці, якімі з’яўляецца свет культуры і мастацтва. Толькі трэба прыехаць і пазнаёміцца з гэтым месцам.

2 верасня 1980 году Стары горад у Варшаве быў уключаны ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, як прыклад практычна поўнай рэканструкцыі. Аднак гэтую частка сталіцы жыхары ўсё ж абмінаюць, гаворыць Марта Дабжанська:

-Менавіта з увагі на турыстаў, бо гэта недаступнае месца, дзе не адбываецца нічога цікавага. Але гэта няпраўда. Сам факт, што на такой невялікай прасторы, як Стары горад, месціцца больш за 40 арганізацый, звязаных з культура і мастацтвам, пра нешта сведчыць: што там нешта адбываецца, што гэта жывы арганізм. Мы спадзяемся, што другое святкаванне народзін Старога горада паспрыяюць таму, што людзі пачнуць туды прыходзіць, каб проста праводзіць вольны час.

У праграме святкавання канцэрты, у тым ліку Czessband, Cała Praga Śpiewa, Molesta Ewenement, Aga Zaryan. Гэта шматлікія адукацыйныя шпацыры, прысвечаныя розным аспектам гэтага раёну польскай сталіцы, экскурсіі па выставах, варштаты для людзей самых розных узростаў, гарадскія гульні. На большасць падзей уваход вольны, на некаторыя мерапрыемствы трэба запісвацца, яшчэ на іншыя купіць квіток.

Падрабязная праграма тут.

ав/Вікіпедыя