Паводле апошніх дадзеных Еўрастата, у красавіку больш за 76 695 грамадзян з-за межаў Еўрасаюза ўпершыню звярнуліся па міжнародную абарону ў краінах ЕС. Гэта на 12% больш, чым у красавіку мінулага года, калі было атрымана 68 535 такіх заявак.
Большасць бежанцаў з Сірыі
Самай вялікай групай асоб, якія шукаюць прытулку, у красавіку 2024 года былі сірыйцы. Грамадзяне краіны, якая 13 гадоў вяла крывавую грамадзянскую вайну, упершыню падалі 12 075 хадайніцтваў аб прадастаўленні прытулку ў краіны ЕС. Далей ідуць венесуэльцы (6125 заявак) і афганцы (5610).
Найбольшая колькасць заявак была пададзена ў красавіку гэтага года ў Германіі. У ведамствы гэтай дзяржавы паступіла 18 585 хадайніцтваў аб міжнароднай абароне. Наступнымі краінамі, якія часцей за ўсё выбіраюць тыя, хто ўцякае з краін, якія не ўваходзяць у ЕС і хто ўпершыню звяртаюцца па прытулак, былі: Іспанія (15 430 заявак на прытулак), Італія (13 485) і Францыя (10 505). Эмігранты, якія звярнуліся ў гэтыя чатыры краіны, склалі 76 працэнтаў ад усіх людзей, якія ўпершыню звяртаюцца па міжнародную абарону ў ЕС.
Колькасць заяў аб абароне па краінах ЕС у красавіку 2024 года. Ілюстрацыя: forsal.pl
Колькасць заявак на 100 тыс жыхароў
На 100 тысяч жыхароў ЕС прыйшлося 17,1 хадайніцтва аб прадастаўленні прытулку.
Самы высокі ўзровень заяў аб прытулку на сто тысяч мясцовых жыхароў быў зафіксаваны на Кіпры — 163 эмігранты. Наступныя краіны ў спісе: Ірландыя (37,9 заявы на 100 000 жыхароў), Грэцыя (36) і Іспанія (31,7).
У Польшчы расце колькасць заяў
Дадзеныя Еўрастата паказваюць, што ў красавіку гэтага года 1025 чалавек з-за межаў Еўрасаюза ўпершыню падалі заявы на абарону ў Польшчы, то бок 100 тысяч палякаў прыходзіцца амаль тры заяўкі (2,8).
Па Польшчы Еўрастат таксама падаў дадзеныя за травень і чэрвень. У траўні 1435 чалавек з-за межаў Еўрасаюза падалі сваё першае хадайніцтва аб прытулку ў Польшчы, а ў чэрвені колькасць такіх хадайніцтваў павялічылася да 1495.
forsal.pl/вх