Беларуская Служба

Каго вярбуюць расійскія і беларускія служба для дыверсій?

23.07.2024 13:19
Расійскія і беларускія службы маюць шырокія структуры, прызначаныя для дыверсійнай дзейнасці - эксперт.
Аўдыё
  • Каго вярбуюць расійскія і беларускія служба для дыверсій?
ДронLN_Photoart/pixabay.com/CC0 Public Domain

Расійскія і беларускія службы маюць шырокія структуры, прызначаныя для дыверсійнай дзейнасці, заявіў у эфіры Польскага радыё 24 аналітык парталу defence24.pl, падпалкоўнік запасу Мацей Каравай. Ён распавёў пра тып людзей, якіх вярбуюць службы. 

За апошнія месяцы адбылося некалькі пажараў, якія польскія службы аналізуюць на прадмет магчымай дзейнасці замежных агентаў. Гэта, між іншым, інцыдэнты на вуліцы Марывільскай у Варшаве, у Новым Порце ў Гданьску і пажар аўтобусаў у Бытаме.

Польскія палітыкі не выключалі, што за пажарамі стаяць расійскія ці беларускія службы. Іншыя еўрапейскія краіны ставілі такія ж пытанні, бо мелі падобныя праблемы.
У большасці выпадкаў удзел замежных службаў быў выключаны, то ўсё ж кожны такі пажар выклікае падазрэнне на фоне вайны ва Украіне і гібрыднай вайны, якую Расія вядзе ў НАТА.

Аналітык парталу defence24.pl, падпалкоўнік запасу Мацей Каравай мяркуе, што пунктам выйсця павінен быць адказ на пытанне, ці гэтыя пажары адыгрываюць дэструктыўную ролю для эканомікі:

-Калі я адказваю так, то ёсць вялікая верагоднасць таго, што гэта вынік вонкавых фактараў. У гэтым выпадку на думку прыходзіць дзейнасць чужых службаў, у ваеннай наменклатуры – дыверсійна-разведвальных груп. Гэта можа быць спецдзейнасць ці дзейнасць выведкі. Абедзве групы маюць падобныя мэты, але іншыя метады. Цяпер, вяртаючыся да апошніх буйных пажараў, цяжка ацаніць, як сур’ёзна яны паўплывалі на нашую эканоміку. У нас няма інфармацыі аб такіх наступствах. Дам прыклад пажараў у РФ, якія з’яўляюцца наступствам дзейнасці ўкраінскіх службаў. Там пажары сапраўды ўплываюць на ланцужок паставак для збройнай прамысловасці, пастаўкі паліва ці іншыя элементы збройнай прамысловасці. Там бачна, што пажары ўплываюць на расійскую інфраструктуру.

І хоць апошнія пажары ў Польшчы глабальна не ўплываюць на эканоміку, то і так не можна быць упэўненымі, што замежныя спецслужбы не зрабілі тут свайго ўнёску, гаворыць спецыяліст.

Апошнія месяцы рэгулярна паяўляецца інфармацыя аб затрыманні людзей, падазраваных у дзейнасці на карысць Расіі. Сярод іх ёсць беларусы, якія працуюць на замову расійскіх спецслужб. Іх абвінавачваюць у тым, што яны назіралі за крытычнай інфраструктурай ці збіралі групы людзей, якія рыхтаваліся да сабатажу. У гэтым кантэксце паяўляюцца пытанні, ці гэта не з’яўляецца такога тыпу дзейнасць.

-Напэўна гэта элементы такога віду дзейнасці. Трэба разумець, што Расія рыхтуе тэрыторыю для вядзення вайны. Расіяне заўсёды так рабілі. І яны так робяць не толькі на тэрыторыі краіны, з якой змагаюцца, але і ў краінах, якія аказваюць падтрымку іх праціўніку, а мы ў першых шэрагах тых, хто падтрымлівае. Трэба падрыхтаваць рэсурсы, якія неабходна стварыць і абучыць. І такім асобам могуць даць заданне выклікаць невялікі пажар, каб праверыць, ці створаныя структуры дзейнічаюць. Такія пажары не будуць выклікаць сур’ёзных наступстваў, каб не актывізаваць контрвыведку дзяржавы, але яны дазваляюць праверыць здольнасць групы, – гаворыць падпалкоўнік запасу Мацей Каравай.

Эксперт тлумачыць, што расійскія ці беларускія службы прысылаюць не толькі сваіх грамадзян, але і вярбуюць палякаў. Гэта адна з галоўных задач такіх службаў. У іх разбудаваныя структуры, прызначаныя для ўтварэння рэсурсаў, якія павінны займацца дыверсійнай дзейнасцю і вербаваць людзей, якія нават не да канца свядомыя, што працуюць для службаў.

-Гэта могуць быць людзі з крымінальнага асяроддзя, дзе за грошы зробяць усё. Такія рэчы робяцца пад прыкрыццём, напрыклад, прадпрымальніка, які хоча падпаліць сваё прадпрыемства, каб атрымаць грошы са страхоўкі. Расійскія службы могуць так дзейнічаць. Розных матываў для вярбоўкі расійскія службы маюць шмат. Такія структуры ствараюцца гадамі. Гэта не структуры, якія створаныя вось цяпер, на патрэбы гэтай канкрэтнай вайны. Іх стваралі значна раней, яшчэ ў часы халоднай вайны.

Чым кіруюцца асобы, якія ідуць на супрацу з замежнымі спецслужбамі? Расійскія службы вывучаюць асяроддзе. Паводле Мацей Каравай, гэта цяпер галоўная аперацыйная задача службаў, паколькі цяпер значна абмежавалася аперацыйная дзейнасць, якую вёў расійскі бізнес за межамі РФ:

-Санкцыі значна абмежавалі магчымасці расіян. Сетка застаецца, яна мае магчымасць адшукаць групы, якія маюць дэфіцыт, некаторыя робяць гэта з ідэалагічных памкненняў, некаторыя хочуць пагуляць у шпіёнаў, іншым патрэбныя грошы. Дэфіцытаў, якія могуць выкарыстаць службы, вельмі шмат.

У расіян гэта вельмі добра атрымліваецца, у іх ёсць арганізацыйныя структуры, якія даследуюць гэтую сетку, шукаюць такіх людзей, ідуць на дыялог. Гэта планавыя мерапрыемствы, якія праводзяцца вельмі шырока. Не толькі ў Польшчы, але ва ўсім свеце – сказаў падпалкоўнік Мацей Каравай.

PR24/ав