Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: Робім дэсерт на базе проса і сліваў (РЭЦЭПТ)

24.07.2024 06:03
Наш дэсерт лёгкі, арыгінальны і карысны – ён прыемна здзівіць сям'ю і гасцей.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: Робім дэсерт на базе проса і сліваў
Просакрыніца: pixabay.com/coopmart/pixabay free photos

Інгрэдыенты

200 г проса (1 шклянка)

3 шклянкі малака

1 сталовая лыжка ванільнага цукру або 1 чайная лыжка ваніліну

1 кг сліў

5-6 сталовых лыжак цукру

1 чайная лыжка карыцы

2 сталовыя лыжкі сметанковага масла

4 сталовыя лыжкі шматкоў міндалю

Падрыхтоўка

Крупы прамыць, адцадзіць, заліць малаком, дадаць ванільны цукар альбо ванілін, накрыць покрыўкай і варыць у рондалі з тоўстым дном 20 хвілін, рэгулярна памешваючы.

Разагрэць духоўку да 180 С. Слівы вымыць, абсушыць, выдаліць костачкі і нарэзаць на палоўкі альбо чацвярцінкі. Змяшаць з цукрам і карыцай.
Палову проса пералажыць на дно формы. Затым пакласці слівы, а наверх – астатнюю частку проса. Верх пашмараваць маслам і пасыпаць міндалем. Накрыць пергаментам і выпякаць 40 хвілін.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец