Інгрэдыенты
капуста маладая – 1 шт.
булён – 2 л
морква – 2 шт.
корань пятрушкі – 1 шт.
зялёны сельдэрэй – чвэрць сцябла
бульба – 4 шт.
цыбуля – 1 шт.
галоўка часныку – 2 зубчыкі
вэнджаны бекон – 200 г
сметанковае масла – 1 сталовыя лыжкі
лаўровы ліст – 1 шт.
духмяны перац – 5 зерняў
маяран – 1 чайная лыжка
соль
чорны перац
зялёная пятрушка
Ачысціце цыбулю, часнык, моркву, пятрушку, сельдэрэй і бульбу. Цыбулю і часнык парэжце дробна, бульбу – сярэднімі кубікамі, сельдэрэй і бекон – дробнымі кубікамі, а моркву і пятрушку – паўколцамі.
Капусту старанна прамыйце. Разрэжце галоўку напалову і з кожнай паловы варажыце сярэдзіну. Затым кожную палову яшчэ раз разрэжце напалову і дробна пашаткуйце.
Пакладзіце ў рондаль сметанковае масла і, калі яно растопіцца, дадайце бекон. Смажце, памешваючы, пакуль бекон не стане злёгку залацістым. Дадайце цыбулю, абсмажце да лёгка залацістага колеру і дадайце часнык. Смажце паўхвіліны.
Дадайце ў рондаль усю гародніну, акрамя бульбы і капусты. Уліце булён, дадайце лаўровы ліст, давядзіце да кіпення. Скіньце агонь і варыце суп 15 хвілін.
Дадайце ў суп капусту і бульбу. Запраўце маяранам, соллю і перцам. Перамяшайце і варыце яшчэ 15 хвілін, пакуль гародніна не стане мяккай. З гатовага супу прыбярыце лаўровы ліст, разліце суп па талерках і пасыпце парэзанай пятрушкай.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл