Другое месца ў гэтым рэйтынгу займае рост кошту жыцця (27%). Кожны чацвёрты рэспандэнт турбуецца аб страце працы.
Rzeczpospolita піша пра вынікі даследавання UCE Research і псіхатэрапеўтычнай платформы Risify.pl ад турботах жыхароў Польшчы.
Гэтая група грамадства баіцца падвышэння цэнаў у крамах, адзначае высокія падаткі.
– Гэта адлюстраванне рэальных выклікаў, з якімі сутыкаюцца маладыя палякі. Высокая інфляцыя ў мінулым годзе, несумненна, істотна паўплывала на іх матэрыяльны стан, знізіўшы пакупніцкую здольнасць і павялічыўшы кошт жыцця. Але гэта не адзіны фактар – адзначае Патрык Ржэпка (Patryk Rzepka), псіхолаг, адзін з суаўтараў справаздачы псіхатэрапеўтычнай платформы Risify.pl.
Маладыя людзі часта толькі пачынаюць сваю кар'еру і могуць зарабляць адносна мала, таму ім цяжка зэканоміць. Акрамя таго, сацыяльны і спажывецкі ціск, які заахвочвае людзей выдаткоўваць значную частку сваіх даходаў на падтрыманне пэўнага ладу жыцця, што таксама можа быць прычынай адсутнасці зберажэнняў. У выніку маладыя палякі могуць адчуваць большы фінансавы стрэс, які выліваецца ў страхі за будучыню.
Нягледзячы на тое, што для пераважнай большасці маладых палякаў зберажэнне важнае ці вельмі важнае, яны найчасцей захоўваюць грошы ў банку ці... у шкарпэтках.
– Страх безграшоўя ў маладых людзей з’яўляецца вынікам як высокай інфляцыі, так і іншых фактараў, такіх як нізкія заробкі на пачатку кар’еры і спажывецкі ціск. Гэта сведчыць пра тое, што маладыя палякі маюць патрэбу ў падтрымцы ў справе кіравання сваімі фінансамі і магчымасці павялічыць даходы, каб можна было лепш планаваць сваю будучыню і зменшыць стрэс, звязаны з фінансамі, – дадае эксперт.
Аднак дадзеныя для грамадства ў цэлым былі іншымі, як паказала нядаўняе даследаванне UCE Research. Найбольшы страх палякаў — 43,3 працэнта — гэта хваробы блізкіх, а 41,7 працэнта баяцца кліматычных анамалій (спякоты, граду, моцных дажджоў, паводак).
Хваробы і страты здароўя баяцца 40,4%, інфляцыі і страты вартасці грошай — 37,3%. Уўзброены канфлікт у Польшчы пазначылі 35,8 % апытаных.
Цікава, што палякі не баяцца звальнення, бо такое здараецца не часта. Нягледзячы на серыю масавых звальнення ў вядомых фірмах, пра якія пішуць СМІ, дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўлення сведчаць пра зніжэнне колькасці звольненых, а палякі не выказваюць сур’ёзных занепакоенасцяў у сувязі з магчымаю стратаю працы.
– Палякі любяць падарожнічаць і стараюцца не адмаўляцца ад адпачынку нават у крыху слабейшых фінансавых умовах. Падарожжы, шопінг — гэта адна з форм рэлаксацыі і адпачынку, — кажа Агнешка Гурніцка, прэзідэнт Inquiry.
Аўтары даследавання адзначаюць, што пакупнікі ўсё больш ахвотна карыстаюцца інтэрнэт-крамамі, а пераход ад традыцыйнай мадэлі да электроннага гандлю нясе з сабой новыя пакупніцкія звычкі і перавагі, якія маюць шанец зрабіць рэвалюцыю на рынку рознічнага гандлю ў Польшчы.
вх