Беларуская Служба

Найбуйнейшая поп-зорка свету выступіла са сваім першым канцэртам у Польшчы

02.08.2024 08:09
Наперадзе яшчэ два – сёння і заўтра, на якія таксама прадаліся ўсе квіткі.
Na czym polega fenomen Taylor Swift?
Na czym polega fenomen Taylor Swift?Lennart Preiss/dpa Dostawca: PAP/DPA

1 жніўня 2024 года ў Польшчы адбыўся першы ў гісторыі канцэрт Тэйлар Свіфт. Такіх гучных і працяглых авацый на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве не чулі даўно, чытаем на партале Onet.pl.

Спявачка выступіла перад 65-тысячнай публікай. Падчас выступу, які доўжыўся больш за 3,5 гадзіны, артыстка праспявала больш за 45 песень.

Гэта быў першы з трох запланаваных выступаў амерыканкі ў Варшаве.

Прыхільнікі яшчэ доўга не забудуць гэты вечар, нагадвае Onet.

Фанаты з усяго свету прыехалі ў Варшаву, каб прыняць удзел у адной з найбуйнейшых поп-культурных падзей гэтага года.

Чытаем, што музыка Тэйлар Свіфт падабаецца ці не, але цяжка адмаўляць яе талент і, перш за ўсё, прадпрымальнасць. Ужо некалькі месяцаў СМІ пішуць пра тое, як яе канцэрты мяняюць эканоміку ў розных краінах.

У Варшаве таксама ажыятаж. Гэта нядзіўна – агулам на трох запланаваных канцэртах у Польшчы з'едзецца каля 200 тысяч чалавек. Рэстарацыі горада падрыхтавалі адмысловыя меню. Клубы ладзяць унікальныя мерапрыемствы, дзе можна паспяваць і павесяліцца пад рытм найлепшых хітоў Свіфт.

Тэйлар Свіфт – адзіны артыст, якому ўдалося сабраць тры канцэрты запар на нацыянальным стадыёне. Мала хто можа пахваліцца вынікам нават блізкім да таго, што дасягнула Тэйлар, адзначае Onet.pl

яс