Беларуская Служба

80 гадоў таму расійская дывізія СС забіла 10 тыс. жыхароў Варшавы

04.08.2024 06:03
З Варшаўскім паўстаннем непасрэдна звязаная адна трагічная падзея, якая ўвайшла ў гісторыю пад назвай «Разня Ахоты».
Аўдыё
  • 80 гадоў таму расійская дывізія СС забіла 10 тыс. жыхароў Варшавы
  (   )   (  )       1944 .     -         ()  .       .
Афіцэры РОНА (Русская освободительная народная армия) і РОА (Русская освободительная армия) падчас падаўлення Варшаўскага паўстання ў жніўні 1944 года. У цэнтры з біноклем - камандзір аднаго з палкоў РОНА штурмбанфюрэр войск СС (маёр) Іван Фралоў. Зверствамі яго падраздзялення былі шакаваныя нават немцы. Крыніца: commons.wikimedia.org/public domain

80 гадоў таму, 1 жніўня 1944 года, у польскай сталіцы пачалося Варшаўскае паўстанне. Гэта была найбуйнейшая ўзброеная аперацыя падполля ў акупаванай немцамі Еўропе. Паўстанне закончылася паразай і смерцю амаль 200 тыс. палякаў. Каля 150 тыс. загінулых – цывільнае насельніцтва. Немцы і іх памагатыя-калабаранты мэтанакіравана знішчалі мірных жыхароў, прычым цэлымі кварталамі. І пра гэтыя трагічныя старонкі мы раскажам у гістарычнай рубрыцы.

Камандаванне Арміі Краёвай разлічвала на тое, што паўстанне працягнецца некалькі дзён, але ў выніку яно зацягнулася на два месяцы. Эміграцыйны польскі ўрад у Лондане, а таксама ваеннае кіраўніцтва планавалі вызваліць сталіцу з-пад нямецкай акупацыі і сустрэць Чырвоную Армію ў ролі гаспадароў Варшавы.

З Варшаўскім паўстаннем непасрэдна звязаная адна трагічная падзея, якая ўвайшла ў гісторыю пад назвай «Разня Ахоты».

Ахота – гэта адзін з раёнаў Варшавы, размешчаны ў цэнтральнай частцы сталіцы. Да вайны Ахоты знаходзілася на ўскрайку горада, частку раёна перад вайной праектавалася як студэнцкі і ўніверсітэцкі гарадок.

80 гадоў таму ў Варшаве ішлі жорсткія баі. Немцы кінулі на яго падаўленне вялікія сілы, у тым ліку тактычныя часці калабарантаў. Сярод іх была РОНА – расійскае фармаванне, на руках баевікоў якой – мора крыві мірных жыхароў.

29-я добраахвотніцкая пяхотная дывізія СС РОНА (1-я руская) была створаная 1 жніўня 1944 года, якраз у момант пачатку Варшаўскага паўстання, на базе брыгады РОНА брыгадэнфюрэра СС (генерал-маёра – рэд.) Браніслава Камінскага. Налічвала яна 10 тыс. салдат і афіцэраў. РОНА – гэта абрэвіятура назвы «Русская освободительная народная армия». РОНА, як і полк Оскара Дырлівангера, адрознівалася асаблівай жорсткасцю пры здзяйсненні карных аперацый, прычым абодва фармаванні складаліся ў вялікай ступені з крымінальнікаў. Іх баяліся нават самі немцы.

Камандзірам РОНА быў Браніслаў Камінскі. Яго маці была полькай, бацька – немцам, сам жа Камінскі лічыў сябе рускім. Да вайны жыў у Ленінградзе, пазней – у Бранскай вобласці. Менавіта там пасля нападзення гітлераўскай Германіі на Савецкі Саюз ён пачаў ствараць атрады, якія канчаткова атрымалі назву РОНА.

Браніслаў Камінскі/commons.wikimedia.org/Das Bundesarchiv/CC BY-SA 3.0 de
Браніслаў Камінскі/commons.wikimedia.org/Das Bundesarchiv/CC BY-SA 3.0 de

Варшаўскае паўстанне для вялікай часткі грамадства, у тым ліку і жыхароў Ахоты, было нечаканым. Аднак радасць у першыя гадзіны была вялізнай і спантаннай. Людзі былі стомленыя тыраніяй акупантаў, цяпер чакалі хуткага канца кашмару, які працягваўся больш за пяць гадоў.

4 жніўня 1944 года ў 10:00 гадзін раніцы першыя расійскія падраздзяленні прыбылі на Ахоту. Іх шлях да Варшавы быў доўгім. Пачаўся ён у заходняй Расіі, дзе на акупаваных савецкіх тэрыторыях немцы арганізавалі атрады калабарантаў з мясцовых жыхароў. Шлях РОНА ў Варшаву вёў праз Беларусь і ўсходнюю Польшчу. Калабаранты ўдзельнічалі ў карных акцыях супраць партызанаў, рабуючы, гвалтуючы і забіваючы мірных жыхароў.

Варшаўскія паўстанцы. 2 верасня 1944 года крыніца: Jerzy Tomaszewski [domena publiczna], Wikimedia Commons Варшаўскія паўстанцы. 2 верасня 1944 года крыніца: Jerzy Tomaszewski [domena publiczna], Wikimedia Commons

Нягледзячы на тое, што расійскія калабаранты павінны былі ваяваць супраць паўстанцаў, іх мэтай стала перш за ўсё мірнае насельніцтва. Эсэсаўцы ўрываліся ў дамы, разбягаліся па кватэрах, выганяючы жыхароў, страляючы ў старых і тых, хто не мог самастойна выйсці з пакояў. Падначаленыя Камінскага рабавалі ўсё, што маглі, і звычайна заканчвалі рабаўнічую акцыю падпалам будынка. Некалькі дзясяткаў тысяч жыхароў Ахоты яны сагналі ў лагер, створаны на агароднінным рынку.

Пазней іх злачынны след вёў праз анкалагічны інстытут, размешчаны на Ахоце, дзе яны забілі пацыентаў і медыцынскі персанал. Тут іх сустрэлі байцы Арміі Краёвай. Рускія эсэсаўцы панеслі вялікія страты, і ў выніку нямецкае камандаванне вырашыла, што РОНА не прыдатная для баёў, а толькі для рабавання. Таму рускіх перавялі ў іншае месца.

Паводле гісторыкаў, на Ахоце акупанты забілі 10 тыс. чалавек. Маёмасць забітых эсэсаўцы рабавалі. Ёсць сведчанні, што ў Камінскага было некалькі валізак, поўных золата і іншых каштоўнасцяў. Гэта і стала прычынай яго канца: гаворыцца, што ён не хацеў дзяліцца нарабаваным з нямецкім начальствам, якое выклікала яго ў Лодзь і па дарозе сфабрыкавала дарожнае здарэнне. Іншыя крыніцы паведамляюць, што Камінскі быў расстраляны за празмерную жорсткасць сваіх падраздзяленняў па загадзе Эрыха фон дэм Бах-Залескага, групенфюрэра СС, генерала паліцыі і войск СС, які камандаваў падаўленнем Варшаўскага паўстання і якога называлі «катам Варшавы»

Дарэчы, пра Браніслава Камінскага генерал пісаў: «Ён не прызнаваў прыватнай уласнасці, а з усіх нацый найбольш ненавідзеў палякаў, пра якіх выказваўся выключна абразліва».

Дзеянні немцаў і расіян былі ажыццяўленнем загаду Гітлера і Гімлера, датычнага падаўлення Варшаўскага паўстання: «Кожнага жыхара трэба забіць, палонных ня браць». У варшаўскім раёне Ахота дырэктыва выконвалася з абсалютнай бязлітаснасцю.

Валеры Саўко

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Машына часу