„Прымацкая бяседа” – гэта надзвычай цікавая прапанова для ўсіх, каму цікава пазнаёміцца з фальклорам памежжа і яго разнастайнасцю. Гэта імпрэза, якая паказвае багацце і каларыт беларускай культуры.
Мерапрыемства праўшоў у Гарадскім амфітэатры ў Міхалове, а галоўным арганізатарам з'яўляецца калектыў „Прымакі”.
Мэта мерапрыемства - зберагчы і пашыраць традыцыі, звязаныя з рэгіянальным фальклорам беларускай меншасці ў Польшчы.
Вялікім зацікаўленнем карыстаецца конкурс размаляваных беларускімі матывамі маек.
"Файна, што людзі пішуць па-беларуску, шукаюць у тэлефонах як правільна напісаць, і пішуць",- распавяла арганізатарка конкурсу.
Больш пра „Прымацкую бяседу” слухайце ў далучаным файле
Марэк Заброцкі