Але таксама прызнае, што да голасу мясцовых уладаў трэба прыслухоўвацца, піша Gazeta Wyborcza.
246 школ у Польшчы могуць быць зачынены або рэарганізаваныя. Столькі заявак, адпраўленых мясцовымі органамі самакіравання, паступіла ў школьныя рады з 1 верасня 2023 г. па 31 мая 2024 г. У Мазовіі 14 заявак на ліквідацыю, у Сілезіі - 13, на Любельшчыне – 9.
«Адной з найбольш распаўсюджаных прычын закрыцця школ/дзіцячых садкоў з'яўляецца неспрыяльная дэмаграфічная сітуацыя», — сказаў Анджэй Кульматыцкі, прэс-сакратар Мазавецкага ўпраўлення адукацыі.
Wyborcza нагадвае, што ў выпадку адмоўнага заключэння кіраўніка мясцовая ўлада не зможа закрыць школу. «Гэтае правіла было ўведзена ўрадам ПіС» і што падчас яго паўнамоцтваў школьныя рады не пагаджаліся на закрыццё ўстаноў, але «цяпер гэта зменіцца», гаворыцца ў артыкуле.
«Ліквідацыя школ — справа мясцовага самакіравання. У іх павінна быць больш магчымасцяў. І гэта вельмі важна», — сказала намесніца міністра адукацыі Ёанна Муха, якую цытуе «GW».
Выданне паведамляе, што есць гміны, дзе за існаванне малакамплектных школ можна змагацца па-іншаму. Тут ва ўрада іншая ідэя: стварыць там не толькі класы дзіцячых садкоў, але і яслі. Невялікія школы маглі б стаць культурнымі цэнтрамі, якія прапануюць апеку для дзяцей ранняга ўзросту — гэта мадэль, вядомая з Фінляндыі.
вх