Беларуская Служба

Візавы скандал б’е па польскіх ВНУ

12.08.2024 11:30
Польскія ўлады ставяць перад замежнымі студэнтамі новыя, паводле некаторых, невыканальныя ўмовы.
ШколаTaken/pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністэрства замежных справаў зачыняе дзверы польскіх ВНУ для студэнтаў з Індыі, Алжыру, Катару і Тунісу, паведамляе Gazeta Wyborcza. Паводле выдання, польскія ўлады ставяць перад імі невыканальныя ўмовы. Дадаткова, змены былі ўведзеныя раптоўна, а ВНУ ніхто пра гэта не  паведаміў. Гэта вынік візавага скандалу, які паўплываў на стаўленне польскіх уладаў да замежных студэнтаў.

Міністэрства замежных спраў абвінавачвае замежнікаў у тым, што яны карыстаюцца занадта простым працэсам набору на вучобу ў Польшчы, каб на самой справе шукаць працы ў Шэнгенскай зоне. Таму ўзнікла ідэя, што сістэму набору замежнікаў трэба зрабіць больш шчыльнай.



Цяпер замежныя студэнты даведаліся з абвестак на сайтах польскіх амбасадаў пра тое, што змяніліся ўмовы, якія яны павінны выканаць для атрымання польскай студэнцкай візы. У тым ліку зараз яны будуць патрабаваць прызнання атэстата аб сярэдняй адукацыі, то бок дакумента, які могуць выдаць толькі Ваяводскія аддзелы па справах адукацыі.

Паводле выдання Gazeta Wyborcza, выканаць гэтую ўмову да пачатку бліжэйшага навучальнага года, нерэальна, паколькі ў аддзелах няма свабодных тэрмінаў сустрэч на бліжэйшыя два месяцы.

аз

У Польшчы будуць больш строгія ўмовы для замежных студэнтаў

02.08.2024 15:18
Гэта тычыцца атрымання віз і ведання польскай мовы.