Беларуская Служба

Ці ўкраінцы, беларусы або грузіны змогуць апрануць форму паліцыянта ў Польшчы?

13.08.2024 16:21
Паводле дзейнага заканадаўства, каб стаць супрацоўнікам паліцыі, неабходна мець польскае грамадзянства.
    .
Польскай паліцыі не хапае кадраў.Фота: tomeqs / Shutterstock.com

Кадравая сітуацыя ў паліцыі яшчэ ніколі не была такой кепскай, колькасць вакансій дасягнула ўзроўню, якога не фіксавалі з 2007 года. Аднак калі з'явілася ідэя, што вырашэннем недахопу кадраў стане працаўладкаванне замежнікаў, гэта выклікала занепакоенасць дэпутатаў – чытаем у выданні Forsal.pl.

Вясной Марцін Кервіньскі, тагачасны кіраўнік МУСіА (Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі), заявіў пра магчымасць працаўладкавання ў паліцыі замежнікаў.

Двое дэпутатаў вырашылі праверыць, ці за гэтай заявай ідуць адпаведныя рашэнні. Анна Гэмбіцка ( Anna Gembicka) і Яраслаў Сахайка (Jarosław Sachajko) звярнуліся з запытам у МУС. З атрыманага адказу вынікае, што ідзе падрыхтоўка змен, але яны накіраваныя перш за ўсё на тое, каб вярнуць на службу былых паліцыянтаў. Пра гэта паведаміў намеснік міністра Чэслаў Мрочэк (Czesław Mroczek).

Не абмінуў палітык і асноўнага пытання — ці разглядаецца магчымасць працаўладкавання ў паліцыі іншаземцаў, хаця б толькі ў цывільным ведамстве. Ён адзначыў, што паліцэйскім можа стаць толькі чалавек з польскім грамадзянствам. Таму невядома, што меў на ўвазе папярэдні кіраўнік МУС, бо, паводле дзейнага заканадаўства, нават каб стаць супрацоўнікам цывільнай службы паліцыі, неабходна мець польскае грамадзянства.

Калі ў канцы 2023 года ў паліцыі было больш за 10 тысяч вакансій, то годам раней іх колькасць ледзь перавышала 4 тысячы. Цяпер, усяго за паўгода, гэтая лічба павялічылася да больш чым 15 тысяч.

нг