Беларуская Служба

Польшча хоча арганізаваць Алімпійскія гульні

16.08.2024 14:23
Ідзецца пра перспектыву бліжэйшых 20-ці гадоў, то бок 2040 ці 2044, піша партал Onet.pl.
-   ()        ()   ,
Прэм'ер-міністр Дональд Туск (справа) і міністр спорту і турызму Славамір Нітрас (злева) на прэсавай канферэнцыі, прысвечанай развіццю спорту ў ПольшчыPAP/Rafał Guz

Польшча фармальна будзе прыкладаць намаганні для арганізацыі Алімпійскіх гульняў. Жыццё пакажа, наколькі гэта будзе гэта рэалістычна, але мы маем сур'ёзныя намеры, сказаў польскі прэм’ер-міністр Дональд Туск.

Рэалістычная перспектыва, з улікам папярэдніх рашэнняў і абавязацельстваў МАК, заключаецца ў тым, што мы можам гаварыць пра 2040 або 2044 год, — цытуе словы  прэм'ер-міністра польскае СМІ.

Міністр спорту Польшчы Славамір Нітрас таксама паведаміў, што на працягу трох гадоў урад плануецца пабудаваць тысячу новых стадыёнаў. Алімпіяда пачынаецца з гэтай інфраструктуры - сказаў чыноўнік.

Палітык зазначыў, што з арганізацыйнага пункту гледжання Польшчы здольная арганізаваць Алімпійскія гульні. Для гэтага патрэбныя інвестыцыі ў інфраструктуру, але ў нас іх ужо нямала, — сказаў Славамір Нітрас. Міністр заявіў, што ў лістападзе будзе абвешчаная стратэгія спорту да 2040 года.

Еўра-2012 быў вялікім цывілізацыйным праектам, а Алміпійскія гульні могуць быць яшчэ большым цывілізацыйным праектам, толькі трэба добра яго падрыхтаваць, - перакананы палітык.

Наступныя летнія Алімпійскія гульні адбудуцца ў 2028 годзе. Праз чатыры гады спартсмены адправяцца ў аўстралійскі Брысбэн. Наступныя гаспадары летніх спаборніцтваў яшчэ не вызначаны. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, галоўным фаварытам на правядзенне Алімпійскіх гульняў у 2036 годзе з'яўляецца Катар.

юл