Інгрэдыенты
2 сталовыя лыжкі аліўкавага алею
1 сталовая лыжка сметанковага масла
1 цыбуля
2 морквы
5 бульбін
500 г цвятной капусты
1,5 літра курынага булёну
2 сталовыя лыжкі кропу
2 сталовыя лыжкі пятрушкі
200 г вяршкоў 18%
Падрыхтоўка
У каструлі з тоўстым дном на аліўкавым алеі і сметанковым масле абсмажце нарэзаную цыбулю і тонка нарэзаную моркву ды абсмажце каля 2 хвілін.
Дадайце нарэзаную кубікамі бульбу і смажце каля 5-7 хвілін, перыядычна памешваючы. Запраўце соллю і перцам.
Затым дадайце падзеленую на невялікія галінкі свежую цвятную капусту і крыху абсмажце. Пасля ўліце гарачы булён і давядзіце да кіпення. Накрыйце крышкай і варыце каля 20 хвілін, пакуль гародніна не стане мяккай.
Зніміце суп з агню і дадайце кроп ды пятрушку.
Змяшайце вяршкі з некалькімі сталовымі лыжкамі халоднай вады, затым з некалькімі сталовымі лыжкамі булёну. Пасля, калі суп крыху астыне, паступова дадайце вяршкі ў суп, увесь час памешваючы. Падавайце з хлебам.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл