Інгрэдыенты
150 г свежых грыбоў (па-за сезонам можна выкарыстаць свежыя альбо сушаныя)
50 г грэчкі
4 сталовыя лыжкі алею
40 г цыбулі
2 зубчыкі часнаку
50 мл смятаны
сталовая лыжка мукі
пятрушка
соль
перац
лаўровы ліст
Падрыхтоўка
Нарэжце цыбулю і часнык. Грыбы нарэжце пласцінкамі, крупы прамыйце.
Разагрэйце алей і абсмажце цыбулю. Дадайце грыбы і часнок, працягвайце смажыць да залацістага колеру. Запраўце соллю і перцам. Дадайце крупы, лаўровы ліст і заліце вадой. Варыце на малым агні. У канцы загусціце мукой і дадайце смятану.
Падавайце з зялёнай пятрушкай.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл