Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: смажым блінчыкі са слівамі (РЭЦЭПТ)

25.09.2024 07:58
Варта падсмажыць блінчыкі цяпер, пакуль яшчэ ёсць свежыя слівы з саду.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: смажым блінчыкі са слівамі
Слівыpixabay.com/congerdesign/Free for commercial use

Інгрэдыенты 

8 невялікіх сліў (найлепш венгерак) 

1 шклянка пшанічнай мукі 

1 сталовая лыжка цукру 

0,5 чайнай лыжкі соды 

200 мл малака 

1 яйка 

алей 

цукровая пудра 

Падрыхтоўка 

Слівы памыць, разрэзаць напалову, выдаліць костачкі, затым нарэзаць на невялікія кавалкі. 

Высыпаць у міску муку, дадаць цукар і соду, перамяшаць. 

Дадаць малако і яйка, перамяшаць інгрэдыенты на гладкую масу масы. 

Дадаць слівы, перамяшаць. 

На гарачую патэльню наліць алей і налажыць прыкладна па 1,5 сталовыя лыжкі цеста з разліку на адзін блінчык. Трэба звярнуць увагу на тое, каб у кожнай порцыі цеста былі кавалкі сліваў. Смажыць каля 1,5-2 хв. да залацістага колеру, затым перавярнуць на другі бок. 

Перад падачай пасыпаць цукровай пудрай. 

Смачна есці! 

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко. 

слухайце аўдыёфайл

 

 

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец