Беларуская Служба

У Варшаве адбылося сімвалічнае адкрыццё мурала, прысвечанага беларускім палітвязням (ФОТА, ВІДЭА)

19.10.2024 14:25
На працы намаляваныя постаці Аляся Бяляцкага, Марыі Калеснікавай, Анджэя Пачобута, Марфы Рабковай.
Аўдыё
  • У Варшаве адбылося сімвалічнае адкрыццё мурала, прысвечанага беларускім палітвязням
,   ,
Мурал, прысвечаны беларускім палітвязням, знаходзіцца на кальцы "Зютка" ў Варшаве фота: Беларуская служба Польскага радыё для замежжа

Побач - цытаты з іх выказваннямі. Гэта папраўленая версія папярэдняга мурала, прысвечанага Алесю Бяляцкаму, на якім было напісана, што праваабаронца ўжо на свабодзе.

Праца ўзнікла па ініцыятыве праваабарончай арганізацыі Amnesty International.

Міхал Курпіньскі з Amnesty International гаворыць, што яны намагаюцца падтрымаць увагу да сітуацыі ў Беларусі, якая прыкметна зменшылася ў сувязі з вайной ва Украіне:

- У дадзены момант у нас два самыя вялікія клопаты. Першы – надалей велізарная лічба палітвязняў. Многія ў цяжкім стане. Другі – у наступным годзе пройдуць прэзідэнцкія выбары. Памятаючы 2020 год у нас шмат боязяў. Таму супрацоўніцтва з беларусамі тут, у Польшчы, для нас вельмі важная. Мы стараемся зрабіць усё, каб тэма палітвязняў была на павестцы. Для мурала мы выбралі некалькі чалавек, як моцных прадстаўнікоў, але палітвязняў у Беларусі значна-значна больш.


Дарыюш Пачкоўскі, Святлана Ціханоўская, Магдалена Чыжыкевіч-Януш, Міхал Курпіньскі, Аліна Коўшык Дарыюш Пачкоўскі, Святлана Ціханоўская, Магдалена Чыжыкевіч-Януш, Міхал Курпіньскі, Аліна Коўшык

Адзін з творцаў, які працаваў над муралам, Дарыюш Пачкоўскі, не ўпершыню ствараў мурал на беларускую тэму:

- Шмат гадоў таму я маляваў такія працы, дзе Лукашэнку зачыняюць за кратамі, рабіў падарунак для Беларусі, таксама я высалаў яго ракетай у космас, каб развітацца з апошнім дыктатарам Еўропы. Я не ўпершыню супрацоўнічаю з Amnesty International, тэма правоў чалавека для мяне не чужая. Я вельмі хацеў, каб, нягледзячы на трагічную сітуацыю, асабліва жанчын за кратамі, гэты мурал даваў пазітыўную атмасферу, даваў надзею. На сустрэчах з беларусамі гаворка была аб тым, што хопіць паказваць пакуты, трэба больш мабілізаваць да супраціву. Аказалася, што палітвязні з’яўляюцца выдатнымі настаўнікамі пазітыўнага мыслення. Гэта паказваюць іх цытаты. Яны ў турме кажуць аб тым, што трэба радавацца, спяваць. Гэтага дыктатар забраць не можа. Гэта тое, чаго ён больш за ўсё баіцца.

Суаўтарка Магдалена Чыжыкевіч-Януш адзначае, што праект рыхтаваўся ў супрацы з беларусамі:

- Разам з Дарыюшам мы малявалі мурал ноччу, а Дарыюш яшчэ працаваў днём. Уся праца на амаль 400 квадратных метрах працягвалася два дні. Нядаўна я даведалася, што дзве жанчыны, намаляваныя на мурале, знаходзяцца ў цяжкім стане здароўя. Таму гэта паклон асабліва ў іх бок. Іх цытаты паказваюць, што свабода з’яўляецца адным з галоўных напрамкаў нашага жыцця, разам з надзеяй і каханнем. На мурале мы размясцілі сэрца, зробленае далонямі, і высылаем яго ў Беларусь. “Wola Wolności” – цытата на беларускім сцязе.

На сімвалічным адкрыцці прысутнічала Святлана Ціханоўская. Яна казала, што задача беларусаў пры дапамозе суседзяў выратаваць людзей, якія бачныя на мурале, і ўсіх палітзняволеных:

- Дзякую Польшчы за іх моцную пазіцыю. Яны шмат дапамагаюць беларусам у выгнанні, нашым дэмакратычным сілам, ціснуць на рэжым. Думаю, гэты мурал вельмі важны і для палякаў. Надпісы тут – агульначалавечыя. Яны дапамагаюць зразумець, што адбываецца ў нашай краіне.

Мурал знаходзіцца на кальцавой развязцы імя Стэфана Шчэпаньскага «Зютка» ў варшаўскім раёне Воля. Яго праект быў распрацаваны сумесна актывістамі з Беларусі і Amnesty International. 

ав


. 
. 
. .