160 г мукі пшанічнай
180 г манных крупаў
100 г цукру
1,5 кг яблыкаў
160 г сметанковага масла
1,5 чайнай лыжкі разрыхляльніка
1 пачачак ванільнага цукру
1 плоская чайная лыжка карыцы
Прасейце муку і змяшайце з крупамі, цукрам, разрыхляльнікам. Падзяліце на тры роўныя часткі. Яблыкі ачысціце і натрыце на буйной тарцы, дадайце карыцу і падзяліце масу на дзве часткі.
Форму дыяметрам прыкладна 23 см засцяліце пергаментам (толькі дно). Бакі пашмаруйце сметанковым маслам.
На дно формы насыпце адну частку сухіх інгрэдыентаў і раскладзіце на ёй палову яблыкаў. Затым высыпце другую частку сухіх інгрэдыентаў і раўнамерна раскладзіце астатнія яблыкі. Зверху высыпце апошнюю порцыю сухіх інгрэдыентаў. Замарожанае сметанковае масла натрыце на буйной тарцы і раўнамерна разлажыце на верх шарлоткі.
Выпякайце пры 180ºC каля 60 хвілін. Сметанковае масла падчас запякання растае і разам з яблычным сокам звяжа ўсе пласты.
Яблычны пірог вельмі лёгка рэжацца нажом нават у цёплым выглядзе.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл