Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: робім пячэнне «Познаньскія трубы» паводле рэгіянальнага рэцэпту (РЭЦЭПТ)

29.10.2024 21:26
Гэтае пячэнне прадаецца выключна 1 лістапада і толькі ў Познані.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: робім пячэнне «Познаньскія трубы» паводле рэгіянальнага рэцэпту
Мука і масла markusspiske/pixabay.com/free images for commercial use

Інгрэдыенты

300 г мукі

100 г мёду

80 мл вады

50 г цукру

10 г разрыхляльніка

1 жаўток

Растварыць у рондалі мёд і цукар. Прасеяць муку і разрыхляльнік. У муку і разрыхляльнік дадаць ваду ды мёд з цукрам. Перамяшаць. Накрыць цеста і пакінуць на 30 хвілін. Затым тонка раскатаць і выразаць прастакутнікі памерам 10 на 15 см. Перакласці на бляху, засланую пергаментам. Пашмараваць яечным жаўтком. Выпякаць каля 10 хвілін. Дастаўшы з духоўкі, яшчэ гарачым пакласці пячэнне на скалку для цеста, каб надаць форму дахоўкі.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец