Прыкладанне Google Maps раззлавала палякаў. Справа ў тым, што цягам 14 гадоў голасам навігацыі быў вядомы польскі дыктар Яраслаў Юшкевіч. І вось, з 22 кастрычніка закончыўся пэўны этап, таму што канцэрн Google адмовіўся ад паслугаў дыктара, голас якога вельмі любілі палякі. Цяпер у прыкладанні гучыць голас, створаны штучным інтэлектам. У сувязі са зменамі на Google пасыпалася лавіна негатыўных каментароў. З-за гэтага ацэнка аплікацыі ўпала да 1,5 «зорачкі» з пяці магчымых. Вось толькі некаторыя з каментароў, якія можна прачытаць пад прыкладаннем. «Новы голас – гэта трагедыя. Гучыць як кастрыраваны певень», – напісаў адзін з карыстальнікаў.
«Проста жах! Мала таго, што чалавек у стрэсе, калі не ведае, куды ехаць, то яшчэ гэты штучны голас, які нярвуе. Вярніце нам спадара Юшкевіча! Яго спакойны голас супакойваў кіроўцу ў стрэсавай сітуацыі. Не трэба мяняць таго, што добра працавала. Вярніце нам сапраўднага польскага дыктара!», – заклікаў іншы карыстальнік.
Што зробіць Google пасля масы негатыўных каментароў – невядома. А былы голас прыкладання доўга працы не шукаў: Яраслава Юшкевіча працаўладкаваў польскі паліўны канцэрн Orlen.
вс