Інгрэдыенты
цукар - 140 г
карыца - 4 г
грушы - 4 шт.
лімонны сок - 25 мл
белае віно - 150 мл
вада - 500 мл
курага - 4 шт.
Цеста
мука пшанічная - 490 г
цукровая пудра - 5 г
цукар - 190 г
карыца - 8 г
сметанковае масла - 150 г
малако 3,2% - 270 мл
разрыхляльнік - 7 г
харчовая сода - 7 г
Падрыхтоўка
Абліце курагу кіпенем. Уліце ў рондаль ваду, віно, лімонны сок, дадайце карыцу і цукар. Давядзіце да кіпення. Палажыце грушы ў вадкасць і варыце на слабым агні 10-15 хвілін (яны павінны быць крыху цвёрдымі).
Лыжкай выдаліце з грушаў костачкі і змясціце ў гэтае месца курагу.
Падагрэйце малако, дадайце сметанковае масла і мяшайце да поўнага спалучэння складнікаў. Высыпце ў міску муку, разрыхляльнік, цукар, карыцу, соду і злучыце інгрэдыенты. Дадайце астылае малако і сметанковае масла, змяшайце і пералажыце цеста ў прамавугольную форму (у якой запякаюцца кексы альбо паштэты) памерам прыкладна 12х34 см, папярэдне змазаную алеем і пасыпаную мукой. Палажыце грушы ў сярэдзіну цеста, акуратна прыціснуўшы іх да дна формы. Выпякайце 55 хвілін пры 185°C.
Гатовы пірог пасыпце сумессю цукровай пудры і карыцы. Можна падаваць з ванільным марожаным альбо ўзбітымі вяршкамі.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл