Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: робім салодкі амлет з тварагом па-польску (РЭЦЭПТ)

13.11.2024 06:02
Салодкія амлеты папулярныя не толькі ў Польшчы, але і ў іншых краінах Еўропы, для прыкладу, у Францыі альбо Італіі.  
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: робім салодкі амлет з тварагом па-польску
  -
Імператарскі амлет па-кракаўскуфота: Кацярына Адамская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Інгрэдыенты

2 яйкі

125 г тварагу

1 лыжка ванільнага цукру або 1,5 сталовыя лыжкі цукру-пяску

20 г (2 сталовыя лыжкі) пшанічнай мукі

20 г (2 сталовыя лыжкі) бульбянога крухмалу

125 г яблыка (1 маленькае)

2 чайныя лыжкі сметанковага масла для смажання 

Яйкі, тварог, ванільны цукар, пшанічную муку i крухмал змяшаць у блэндары. Дадаць ачышчаны і нарэзаны кубікамі яблык, перамяшаць.

Разагрэць невялікую патэльню дыяметрам 16-18 см, пашмараваць яе адной чайнай лыжкай сметанковага масла. Выліць масу з яблыкамі, накрыць крышкай і смажыць на слабым альбо сярэднім агні каля 2-3 хвілін да залацістага колеру. 

Затым перавярнуць на другі бок, перад гэтым пашмараваўшы патэльню астатняй часткай масла, і зноў смажыць да залацістага колеру пад крышкай. Пераварочваць амлет лепш за ўсё з дапамогай талеркі: накрыць амлет талеркай, акуратна перавярнуць патэльню з амлетам уверх дном, каб амлет апынуўся на талерцы. А пазней ссунуць амлет назад на патэльню. 

Падаваць з варэннем, узбітымі вяршкамі, цукровай пудрай альбо паводле ўласнага жадання. 

Смачна есці! 

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко. 

слухайце аўдыёфайл

фота: адзін з варыянтаў папулярнага ў Еўропе салодкага амлету

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец