1 кг філе белай рыбы
250 мл вяршкоў 18%
1 сталовая лыжка воцату
2 сталовыя лыжкі мукі
соль
перац
2-3 лаўровых лісты
некалькі зерняў духмянага перцу
бульба
Асобна адварыце бульбу ў падсоленай вадзе. Рыбу прамыйце, абсушыце і нарэжце на невялікія кавалкі. Пакладзіце іх у рондаль з вадой, дадайце лаўровы ліст, духмяны перац, воцат, соль і перац па смаку. Варыце да мяккасці рыбу, каля 5-10 хвілін - час залежыць ад гатунку рыбы.
Вяршкі інтэнсіўна змяшайце з мукой, каб не было камякоў, дадаўшы трошкі гарачага рыбнага булёну. Пераліце праз сіта ў рондаль з кіпячым супам, увесь час памешваючы, пакуль не закіпіць. Суп можна дадаткова загусціць, дадаўшы 1-2 вараныя перацёртыя жаўткі.
Падавайце з раней зваранай і парэзанай на кубікі бульбай, заліўшы яе ў талерцы супам.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл