Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем польскі салат з цыбуляй-парэем (РЭЦЭПТ)

26.11.2024 07:58
Салат ідэальна пасуе да мясных страў і закусак.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуем польскі салат з цыбуляй-парэем
Гароднінаshutterstock/WhiteYura

Інгрэдыенты

цыбуля-парэй 300 г

морква - 1 шт.

кіслы яблык - 1 шт.

вяршкі 18% - 40 мл

маянэз - 30 г

чорны перац - ⅓ чайнай лыжкі

соль - ½ чайнай лыжкі

лімонны сок - 1 чайная лыжка

дробка цукру

Цыбулю-парэй ачысціць і нарэзаць паўколцамі. Моркву і яблык ачысціць і нацерці на буйной тарцы. Калі яблык вельмі сакавіты, адціснуць сок.

Палажыць складнікі ў міску. Дадаць вяршкі, маянэз, перац, цукар, соль, лімонны сок і старанна перамяшаць. Перад падачай на стол салат лепш за ўсё пакінуць у халадзільніку на паўгадзіны.

Калі мы хочам, каб цыбуля-парэй мела больш далікатны смак, то, нарэзаўшы, можна заліць кіпенем на 1-2 хвіліны, затым зліць ваду і астудзіць. Гэта таксама зробіць цыбулю-парэй больш лёгказасваяльнай.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

 

 

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец