Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем польскі салат з селядцом (РЭЦЭПТ)

03.12.2024 08:03
Салат ідэальна падыйдзе на навагоднія альбо калядныя святы.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуем польскі салат з селядцом
СелядзецShutterstock.com/Chudovska

філе селядца - 3 шт.

малако - 300 мл

яйка - 3 шт.

яблык - 1 шт.

чырвоная цыбуля - 1 шт.

палова лімона

палова бляшанкі кансерваванага гарошку

марынаваны агурок - 3 штукі

гарчыцы - 2 чайныя лыжкі

маянэз - 3 сталовыя лыжкі

перац 

Селядзец заліць малаком і паставіць у халадзільнік на некалькі гадзін. Затым прамыць пад халоднай вадой і абсушыць папяровым ручніком. Нарэзаць філе невялікімі кубікамі. 

Зварыць яйкі ўкрутую, астудзіць і нарэзаць. 

Ачысціць яблык і нарэзаць кубікамі, цыбулю ачысціць і дробна нарэзаць. Яблык і цыбулю апырскаць лімонным сокам. Адцадзіць гарох, агуркі нарэзаць кубікамі. 

Спалучыць усе інгрэдыенты ў місцы, дадаць гарчыцу, маянэз і заправіць перцам. Акуратна перамяшаць. Падаваць са свежым хлебам. 

Таксама салат можна рыхтаваць пластамі. На дно посуду выкласці пласт селядца і пашмараваць гарчыцай. Затым дадаць агуркі і яйкі. Паперчыць і пашмараваць маянэзам. Пазней ідуць цыбуля, яблык і наверх - яшчэ адна порцыю селядца, якую шчодра пашмараваць маянэзам. Наверх – гарошак. 

Смачна есці! 

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко. 

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец