З 28 снежня 2024 года ўсе партатыўныя электронныя прылады малога і сярэдняга памеру, якія прадаюцца ў ЕС, павінны быць абсталяваны партамі USB-C. Мэта патрабавання —скараціць электронныя адходы і зэканоміць грошы еўрапейскіх спажыўцоў, — чытаем на партале biznesalert.pl.
Такое рашэнне пазбаўляе ад неабходнасці выкарыстоўваць некалькі зарадак для розных прылад. Чакаецца, што гэтая ініцыятыва дазволіць зэканоміць хатнім гаспадаркам ЕС за кошт скарачэння непатрэбных пакупак зарадных прылад. Еўрапарламент плануе ўважліва сачыць за выкананнем гэтых палажэнняў.
Старшыня камітэта Еўрапарламента па ўнутраным рынку і абароне правоў спажыўцоў Анна Кавазіні, у заяве для прэсы назвала новыя правілы «вырашальным крокам да большай зручнасці для спажыўцоў і экалагічнай адказнасці».
一 Гэтыя правілы накіраваны на скарачэнне тон адходаў, якія штогод утвараюцца зараднымі прыладамі, і зэканоміць каля 250 мільёнаў еўра ў год для хатніх гаспадарак ЕС за кошт адмовы ад непатрэбных пакупак зарадных прылад.
Падобныя правілы для вытворцаў ноўтбукаў павінны ўступіць у сілу 28 красавіка 2026 года.
Новаўвядзенні ЕС адносна партоў USB-C уносяць істотныя змены, якія могуць паўплываць на тое, як мы выкарыстоўваем электронныя прылады ў Еўропе. Стандартызацыя накіравана як на палягчэнне жыцця спажыўцоў, так і на памяншэнне негатыўнага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе за кошт памяншэння колькасці электронных адходаў. Хоць спачатку гэтыя змены могуць выклікаць спрэчкі, іх доўгатэрміновы ўплыў павінен прынесці карысць як карыстальнікам, так і ўсёй экасістэме электронікі.
Чакаецца, што з часам дзякуючы гэтым правілам рынак зарадных прылад стане больш празрыстым і менш разнастайным. Аднак варта памятаць, што поўны эфект гэтых змен будзе бачны толькі праз некалькі гадоў.
эж