Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем цыбульны суп па-польску (РЭЦЭПТ)

09.01.2025 06:04
Прапануем скарыстацца нашым рэцэптам і прыгатаваць просты, хуткі, арыгінальны, смачны і карысны суп.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуем цыбульны суп па-польску
ЦыбуляCouleur/pixabay.com/CC0 Public Domain

Інцыдэнты 

500 г цыбулі 

100 г цвёрдага сыру 

200 мл сухога белага віна 

2 зубчыкі часнаку 

1 сталовая лыжка сметанковага масла 

1 сталовая лыжка аліўкавага алею 

1 сталовая лыжка цукру 

1,5 л агародніннага булёну 

0,5 багета 

чабор, соль, перац 

Спосаб прыгатавання 

Цыбулю тонка нарэжце, разагрэйце глыбокую патэльню або рондаль. Дадайце сметанковае масла і аліўкавы алей, праз некаторы час дадайце цыбулю і цукар. 

Абсмажце цыбулю на малым агні каля 30 хвілін, пакуль яна не стане злёгку карычневага, карамельнага колеру. Затым дадайце чабор, парэзаны часнок і віно.

Калі большая частка вадкасці выпарыцца, дадайце булён. Варыце каля 10-15 хвілін, запраўце соллю і перцам. 

Нарэжце багет кавалкамі і падпячыце ў духоўцы. 

Разліце суп у невялікія тэрмаўстойлівыя міскі і пакладзіце наверх па кавалачку або два багета. Пасыпце ўсё сырам і запякайце ў разагрэтай да 200 градусаў духоўцы, пакуль сыр не расплавіцца. 

Калі ў вас няма тэрмаўстойлівых місак, вы можаце падаць суп у звычайных місках, а сыр дадаць на грэнкі ў духоўцы. І пасля пакласці грэнкі на суп. 

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко. 

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец