Інгрэдыенты
4 печаныя буракі
100 г сыру фета
2 сталовыя лыжкі грэцкіх арэхаў
100 г рукалы
2 сталовыя лыжкі аліўкавага алею
1 чайная лыжка мёду
1 чайная лыжка бальзамічнага воцату
соль, перац
Спосаб прыгатавання
Запякаем буракі ў духоўцы пры тэмпературы 180 градусаў да мяккасці (прыкладна 40 хвілін). Не чысцім буракі перад запяканнем, толькі пасля.
Фету і запечаныя буракі наразаем кубікамі. Рвём рукалу, калі мае буйное лісце, калі дробнае – дадаём цалкам.
У невялікай місцы змешваем аліўкавы алей, воцат, мёд, соль і перац.
Грэцкія арэхі абсмажваем на сухой патэльні.
Змешваем ўсе інгрэдыенты ў місцы і гатова!
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл
здымак ілюстрацыйны