Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: робім дранікі з селядцом і тварагом (РЭЦЭПТ)

21.01.2025 17:43
Прыгатуйце дранікі па арыгінальным рэцэпце – прыемна здзівіце сям’ю і гасцей.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: робім дранікі з селядцом і тварагом
Дранікі Caftor/Shutterstock

Дранікі 

5 вялікіх бульбінаў

1 яйка

1 сталовая лыжка мукі

1 цыбуля

соль

перац 

Тварог 

250 г белага тварагу

1 сталовая лыжка кропу

1 сталовая лыжка зялёнай цыбулі

1-2 сталовыя лыжкі смятаны

соль

перац 

250 г філе селядца ў алеі 

Спосаб падрыхтоўкі 

Бульбу ачысціце і натрыце на буйной тарцы (гэтак званай бурачковай). Цыбулю натрыце на дробнай тарцы. Адцадзіце лішнюю вадкасць, дадайце да бульбы яйка і муку, запраўце соллю, перцам і перамяшайце. На патэльню наліце алею і разагрэйце яго. На патэльню з алеем (напрыклад, сланечнікавым) кладзіце лыжку бульбянога цеста, фармуйце невялікія аладкі. Смажце на малым агні па 3-5 хвілін з кожнага боку. Перакладзіце дранікі на папяровы ручнік, каб ён усмактаў лішкі алею. 

Змяшайце тварог са смятанай. Дадайце кроп і зялёную цыбулю, запраўце соллю і перцам.

Нарэжце селядзец на кавалачкі. На кожны дранік палажыце па лыжцы тварагу з зелянінай і парэзаны селядзец, упрыгожце кропам, пасыпце чорным перцам буйнога памолу. Можна падаваць у гарачым або халодным выглядзе. 

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко. 

слухайце аўдыёфайл

здымак ілюстрацыйны

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец