Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: робім салат з квашанай капусты з яблыкам (РЭЦЭПТ)

28.01.2025 08:03
Прапануем скарыстацца нашым рэцэптам і зрабіць просты, хуткі, смачны і карысны салат.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: робім салат з квашанай капустай і яблыкам
Квашаная капустаDani Vincek/Shutterstock

2,5 шклянкі парэзанай квашанай капусты

1 маленькая морква

½ маленькай цыбуліны

1 яблык

½ чайнай лыжкі чорнага перцу

3 сталовыя лыжкі расліннага алею (рапсавы альбо сланечнікавы)

некалькі лісцікаў мяты

Квашаную капусту парэзаць. Калі яна вельмі кіслая, папярэдне можна прамыць у вадзе. Палажыць у міску, дадаць нацёртую моркву, дробна нарэзаную цыбулю, мяту, яблык, чорны перац і заправіць алеем. Перамяшаць.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

 

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец