Інгрэдыенты
200 г вяндліны
140 г цвёрдага альбо паўцвёрдага сыру
150 г кансерваванай кукурузы
4 звараныя ўкрутую яйкі
150 г марынаваных агуркоў
140 г чырвонага перцу
зялёная цыбуля
2 сталовыя лыжкі маянэзу
2 сталовыя лыжкі смятаны 18%
соль, чорны перац
Спосаб прыгатавання
Сыр, вяндліну, агуркі нарэзаць кубікамі. Дробна нарэзаць яйкі і перац. Дадаць зялёную цыбулю, кукурузу, маянэз і смятану. Прыправіць соллю і перцам ды добра перамяшаць.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл