Інгрэдыенты
6 порцый
500 г сухой фасолі
250 г бекону
250 г каўбасы
1 цыбуля
2 зубчыкі часныку
1 бляшанка памідораў
2 лыжкі таматнай пасты
спецыі: 3 гваздзікі, лаўровы ліст, 2 чайныя лыжкі сушанага маярану
Падрыхтоўка
Сухую фасолю высыпце ў каструлю, заліце халоднай вадой (прыблізна на 10 см вышэй за ўзровень бабоў) і замачыце на ноч.
На наступны дзень ваду зліце і заліце літрам свежай вады, дадайце 1 чайную лыжку солі, гваздзікі і лаўровы ліст. Варыце пад крышкай каля 1,5 гадзіны.
Бекон нарэжце кубікамі. Пакладзіце на патэльню і, часта памешваючы, абсмажце да залацістага колеру. Дадайце ў рондаль з фасоляй.
На растопленым тлушчы абсмажце нарэзаную кубікамі каўбасу (можна вэнджаную), дадайце нарэзаную цыбулю і смажце яшчэ каля 5 хвілін. Напрыканцы дадайце дробна парэзаны часнык. Пералажыце ў рондаль з фасоляй і тушыце каля 5 хвілін на большым агні без крышкі.
Затым дадайце нарэзаныя памідоры з бляшанкі і таматную пасту. Запраўце маяранам, соллю і свежазмолатым перцам. Варыце каля 15 хвілін.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
відэа: адзін з варыянтаў фасолі па-брэтанску
слухайце аўдыёфайл