Інгрэдыенты
230 г тварагу
1 яйка
1 бялок
1 жаўток
30 г цукровай пудры
2 чайныя лыжкі ванільнага цукру
100–120 г мукі
1 чайная лыжка разрыхляльніка
3 сталовыя лыжкі грэцкага ёгурту
2-3 сталовыя лыжкі замарожанай садавіны (чарніцы, маліна)
Змяшайце відэльцам інгрэдыенты на цеста: муку, разрыхляльнік, 20 г цукровай пудры, чайную лыжку ванільнага цукру, яйка і ўзбіты бялок. Затым пасыпце дадаткова зверху мукой, паколькі маса атрымаецца клейкая, і сфармуйце 4 шарыкі. Выкладзеце іх на бляху, засланую пергаментам.
Лыжкай зрабіце паглыбленне ў цэнтры кожнага шарыка. Выліце ў іх начынку: добра перамяшаныя ёгурт, тварог, жаўток, 10 грам цукровай пудры і чайную лыжку ванільнага цукру. Наверх крэму пакладзіце замарожаныя чарніцы і маліны. Выпякайце 35-45 хвілін пры тэмпературы 180°C. Перад падачай можна пасыпаць цукровай пудрай.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл