Інгрэдыенты
1 цыбуля–парэй
4 яйкі
10 марынаваных агуркоў
1 бляшанка кукурузы
2 сталовыя лыжкі маянэзу
соль
перац
Пачынаем з адварвання яек укрутую. Праз 7 хвілін пасля закіпання дастаньце яйкі і дайце астыць. Яйкі нарэжце. Затым памыйце цыбулю–парэй, асушыце і нарэжце саломкай толькі белую частку.
Марынаваныя агуркі нарэжце кубікамі. У вялікай місцы змяшайце нарэзаную цыбулю–парэй, яйкі, агуркі, кукурузу і маянэз, запраўце соллю і перцам.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл