Інгрэдыенты
– 3 морквы
– 1 корань пятрушкі
– 1 невялікі сельдэрэй
– 10 сярэдніх цыбулін
– каля 2 л булёну
– 2 лаўровыя лісты
– 6 зерняў духмянага перцу
– лыжка маярану
– 1 чайная лыжка любісты
– ½ чайная лыжкі молатага кмену
– соль і перац па смаку
– некалькі лустаў жытняга хлеба
Гародніну нарэзаць, уліць булён, дадаць лаўровы ліст, духмяны перац і чайную лыжку солі. Адварыць гародніну да гатоўнасці. Дастаць лаўровы ліст і сельдэрэй, а з гародніны, якая застанецца ў рондалі, зрабіць пюрэ пры дапамозе блэндара. Дадаць спецыі, пасаліць і паперчыць па смаку.
Хлеб нарэзаць кубікамі і абсмажыць на алеі, каб атрымаліся грэнкі. Разліць суп па талерках і пасыпаць грэнкамі.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл