Білгарайскі пірог – рэгіянальная страва, папулярная ва ўсходнепольскім Люблінскім ваяводстве. Рыхтуецца з бульбы, грэчкі, тварагу, яек і вяршкоў. Назва паходзіць ад гораду Білгарай.
Інгрэдыенты
10 сярэдніх бульбін
100 г сметанковага масла
300 г тварагу
2 сталовыя лыжкі пшанічнай мукі
1 шклянка грэчкі
5 сталовых лыжак тлустых вяршкоў
3 яйкі
соль
перац
Бульбу ачысціце, памыйце і адварыце ў падсоленай вадзе. Грачаныя крупы адварыце ў падсоленай вадзе, але не да поўнай мяккасці.
Гарачую бульбу пералажыце ў вялікую міску, дадайце сметанковае масла, грэчку, тварог, вяршкі, яйкі і муку. Запраўце соллю і перцам па смаку. Добра перамяшайце.
Масу пералажыце ў форму, засланую пергаментам. Пастаўце пірог у разагрэтую да 180 градусаў духоўку і выпякайце каля 60 хвілін.
Падавайце гарачым альбо халодным, напрыклад, з малаком альбо смятанай.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл