Беларуская Служба

160 млн дзяцей па ўсім свеце — ахвяры рабства і прымусовай працы

22.04.2025 14:43
160 млн дзяцей ва ўсім свеце вымушаныя працаваць, і 79 млн выконваюць працу, якая пагражае іх здароўю ці жыццю.
Аўдыё
  • Паняцце дзіцячага рабства ўключае ў сябе такія катэгорыі, як гандаль дзецьмі, сексуальная эксплуатацыя дзяцей, дзеці-салдаты, дзіцячыя шлюбы і хатняе рабства малых.
160       ,  79   ,
160 млн дзяцей ва ўсім свеце вымушаныя працаваць, і 79 млн выконваюць працу, якая пагражае іх здароўю ці жыццюShutterstock

У сучасным свеце мільёны дзяцей сутыкаюцца з прымусовай працай, сексуальнай эксплуатацыяй або гвалтам. Паняцце дзіцячага рабства ўключае ў сябе такія катэгорыі, як гандаль дзецьмі, сексуальная эксплуатацыя дзяцей, дзеці-салдаты, дзіцячыя шлюбы і хатняе рабства малых. Падрабязней пра гэтую глабальную праблему распавядае прэс-сакратар ЮНІСЕФ Польшча  Ян Браткоўскі.

— Мы разумеем рабства дзяцей ў кантэксце прымусовай працы і гэта праблема пашыраецца ў апошнія гады. Раней цягам дзесяці гадоў колькасць выпадкаў прымусовай дзіцячай працы ў свеце змяншалася, але апошнія гады,, па многіх прычынах, гэта колькасць застаецца на аналагічным узроўні. Паводле нашых падлікаў, гэта прыкладна 160 мільёнаў выпадкаў па ўсім свеце.

Вядома, прычыны такіх сітуацый вельмі розныя, але ў асноўным яны звязаны з эканамічнай беднасцю, але таксама з наступствамі розных ўзброеных канфліктаў, або, напрыклад, эканамічных крызісаў у некаторых рэгіёнах, звязаных са змяненнем клімату. Безумоўна, не ўсякая прымусовая праца аўтаматычна азначае рабства, і менавіта гэта я маю на ўвазе, кажучы, што рабства з'яўляецца самай крайняй формай гэтай практыкі. Часта гэта звязана з прымусовым перасяленнем дзяцей, сем'яў і нават саміх дзяцей.

— Дзе рабства з'яўляецца распаўсюджанай практыкай абыходжання з няпоўнагадовымі? 

— Апошнія гады мы менш гаворым пра шляхі міграцыі праз Міжземнае мора з Паўночнай Афрыкі ў Еўропу. Аднак гэтая з'ява яшчэ працягваецца, і тысячы людзей усё яшчэ спрабуюць трапіць у Еўропу. Вельмі часта гэта дзеці, якія вандруюць адны, без сем’яў, без апекуноў, і ў такіх сітуацыях яны нашмат больш падвяргаюцца пагрозам, звязаным з патэнцыйным выкарыстаннем у якасці рабоў, у якасці прымусовых работнікаў у розных сферах.

Калі ў дзіцяці няма апекуна, няма нікога, хто б пра яго клапаціўся, тады яму нашмат прасцей трапіць у рукі гандляроў людзьмі, а потым стаць сэкс-працаўніком, або апынуцца на фабрыцы ці ў іншым месцы, дзе ён будзе фактычна вымушаны працаваць і не будзе мець магчымасці выбрацца. Найбольш частая і вялікая колькасць такіх выпадкаў зафіксавана ў Субсахарыйскай Афрыцы.

З 160 мільёнаў  дзяцей, якія ўцягнутыя ў прымусовую працу, амаль палова жыве ў гэтым рэгіёне. Праблема ў тым, што ў той час, калі назіраецца зніжэння колькасці выпадкаў рабства дзяцей, напрыклад, у Азіі ці Паўднёвай Амерыцы, то ў Афрыцы на поўдзень ад Сахары лік такіх трагічных выпадкаў амаль не змяншаецца.

— Чаму ў XXI ст. рабства дзяцей дагэтуль застаецца глабальнай праблемай?

— Гэта звязана з эканамічнымі праблемамі, але таксама ў значнай ступені з узброенымі канфліктамі, калі многія дзеці перамяшчаюцца без нагляду. Дзецям у такіх сітуацыях прасцей трапіць у рабства, або быць уцягнутымі ў прымусовую працу. У сітуацыях узброеных канфліктаў дзеці таксама знаходзяцца пад пагрозай прымусовага прызыву ва ўзброеныя групы, бо гэта таксама форма рабства.

Аднак, калі мы гаворым пра прымусовую дзіцячую працу ўвогуле, то малых часцей за ўсё эксплуатуюць у сельскай гаспадарцы, але тады нельга казаць пра рабства, хоць такія выпадкі, напэўна, бываюць, але часцей за ўсё гэта ўтрыманне ўласнай гаспадаркі і дапамога сваім сем'ям у сельскагаспадарчых працах.

— Якія асноўныя інструменты барацьбы з рабствам дзяцей выкарыстоўвае ЮНІСЕФ?

— Наш спосаб барацьбы з гэтай трагічнай практыкай у свеце — гэта падтрымка мясцовых супольнасцей, падкрэсліванне ролі сацыяльных работнікаў у розных месцах, іх падтрымка. Паколькі асноўнай прычынай рабства і прымусовай працы дзяцей часта з'яўляюцца крызісы і канфлікты, мы стараемся з дапамогай нашых супрацоўнікаў падтрымаць перасяленцаў, якія гвалтоўна і масава перасяляюцца з аднаго месца ў іншае, каб яны не трапілі ў рукі гандляроў людзьмі.

Слухайце аўдыё!

эж