Інгрэдыенты
4 яйкі
100 г цукру
4 чайныя лыжкі жэлаціну
10 мл гарэлкі
1 сталовая лыжка какавы
½ лімону
вішнёвае варэнне
некалькі лісцікаў мяты
Жэлацін растварыце ў кіпені (прыкладна ½ шклянкі). Дайце астыць.
Аддзеліце бялкі ад жаўткоў. У жаўткі дадайце цукар і ўзбіце. Бялкі ўзбіце на густую пену. Жэлацінавую вадкасць дадайце ў жаўткі. Перамяшайце. Дадайце ў яечную пену і акуратна перамяшайце.
Падзяліце крэм на дзве роўныя часткі. У адну з іх уліце гарэлку і дадайце какаву, перамяшайце. У другую выцісніце лімонны сок i перамяшайце.
Выкладвайце слаямі ў вазачкі па чарзе з кожных дзвюх частак па дзве сталовыя лыжкі. Астудзеці. Падавайце, упрыгожыўшы зверху вішнёвым варэннем і мятай.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл
відэа: адзін з варыянтаў сілезскай шпайзы