3 яйкі
3/4 шклянкі цукровай пудры (прыблізна 180 г)
1/2 шклянкі сланечнікавага алею (прыблізна 110 г)
2 шклянкі пшанічнай мукі (прыблізна 340 г)
1 чайная лыжка разрыхляльніка
330 г густога натуральнага ёгурту
200 г дурніц
цукровая пудра для пасыпання торта
Усе інгрэдыенты павінны быць пакаёвай тэмпературы. Варта дастаць іх як мінімум за 2 гадзіны.
Міска і ўсё кухоннае начынне, якое выкарыстоўваецца, павінны быць цалкам сухімі і мець пакаёвую тэмпературу.
Спачатку змяшайце міксерам толькі яйкі і цукар, затым астатнія інгрэдыенты. Дэсерты на базе ёгурту альбо кефіру не трэба доўга мяшаць. Пазней вазьміце венчык замест міксера, акуратна ўліце алей, дадайце натуральны ёгурт, пшанічную муку і разрыхляльнік, прасеяныя праз сіта. Акуратна перамяшайце венчыкам.
Выліце цеста ў форму памерам прыкладна 18×30 см.
Раўнамерна разлажыце прамытыя і прасушаныя чарніцы. Не тапіце іх у цеста - яны асядуць падчас выпякання.
Пячыце каля 40-45 хвілін пры тэмпературы 180 градусаў. Пасля таго, як пірог астыне, пасыпце яго цукровай пудрай.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
відэа: адзін з варыянтаў пірага
слухайце аўдыёфайл