Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: смажым індычыя катлеты (РЭЦЭПТ)

20.05.2025 08:02
Прапануем скарыстацца нашым рэцэптам і зрабіць простую, хуткую і смачную страву.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: смажым індычыя катлеты
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneSlawomir Fajer/shutterstock.com

700 г індычага фаршу

1 сухая белая булка тыпу кайзерка

шклянка малака

1 цыбуліна

1 яйка

2-3 зубчыкі часнаку

1 чайная лыжка арэгана

соль

перац

паніровачныя сухары

алей

Індычае філе прапусціце праз мясарубку. Замачыце хлеб у малацэ на 10-15 хвілін, пазней адцісніце і перакладзіце яго ў міску з мясам.

Дадайце ачышчаную і нацёртую на дробнай тарцы цыбулю і часнок, убіце яйка. Пасаліце, паперчыце і старанна перамяшайце фарш да кансістэнцыі аднароднай масы. Дадайце арэгана, зноў перамяшайце.

Сфармуйце ў руках катлеты, абваляйце ў паніровачных сухарах і выкладзіце на разагрэты на патэльні тлушч.

Смажце да залацістага колеру некалькі хвілін, пазней асцярожна перавярніце на другі бок і зноў смажце столькі ж.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец