Беларуская Служба

Выдаткі на касметыку ў Польшчы растуць. Карэйская і арганічная касметыка лідзіруюць

03.10.2025 11:53
Выдаткі на касметыку ў Польшчы растуць як па аб'ёме, так і па кошце.
.
.pixabay.com/CC0

Кліенты часцей купляюць тавары са зніжкай, але не адмаўляюцца ад брэндавых прадуктаў. Іх продажы растуць хутчэй, чым продажы прыватных марак. Карэйская і арганічная касметыка набіраюць папулярнасць, паведамляе «Puls Biznesu» ў пятніцу.

251 тысяча тон касметыкі на суму больш за 18 мільярдаў злотых – столькі палякі купілі да ліпеня 2025 года. Гэта на 4% больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года па колькасці і на 7% больш па цане», – сведчаць дадзеныя YouGov, якія публікуе «Puls Biznesu».

Колькасць касметыкі, набытай са зніжкай, павялічылася на 16%. Кліенты ўсё часцей карыстаюцца магчымасцямі і дадаюць больш тавараў у свае кошыкі падчас аднаго візіту. Абʼём продажаў па звычайных цэнах зніжаецца, паведамляе газета.

«На нашым рынку, як і ў суседніх краінах, доля продажаў па акцыі вельмі высокая. На маю думку, нават хвора высокая. Аднак гэта рэакцыя рознічных гандляроў на вельмі патрабавальных кліентаў. Часта простая нізкая цана не робіць такога ўражання, як акцыя з перакрэсленай цаной і працэнтнай зніжкай», – кажа Моніка Калашыньска, генеральны дырэктар Super-Pharm Poland.

Паводле «Puls Biznesu», найбольшым хітом зʼяўляецца карэйская касметыка. «Дадзеныя YouGov паказваюць, што іх продажы за апошні год падвоіліся як па абʼёме, так і па кошце. Гэта ўжо не ніша, а абавязковы тавар у кошыках усё большай колькасці польскіх жанчын і мужчын», – чытаем.

ав